Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ спрабуе спыніць шырэньне грэцкага крызісу


Міністры фінансаў Эўразьвязу сабраліся сёньня ў Брусэлі, каб абмеркаваць утварэньне "стабілізацыйнага мэханізму" супраць пашырэньня крызісу ў Грэцыі на іншыя краіны Эўропы. Плянуецца стварыць спэцыяльны фонд, які будзе распараджацца сумай 60 мільярдаў эўра. Гэтыя сродкі будуць выдаткоўвацца выключна на дапамогу 16-ці краінам, што карыстаюцца адзінай эўрапейскай валютай.

Шэраг лідэраў Эўропы выказалі спадзяваньне, што пытаньне аб фондзе будзе вырашана перш, чым заўтра адкрыюцца фондавыя рынкі. Занепакоенасьць эканамічным станам шэрагу краінаў "эўразоны" паслужыла прычынай спэкуляцыйных біржавых атакаў на валюту эўра і дзяржаўныя аблігацыі краінаў Эўразьвязу. Экспэрты канстатуюць, што існуе непасрэдная пагроза, што крызіс распаўсюдзіцца з Грэцыі на Партугалію і Гішпанію.
XS
SM
MD
LG