Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама спадзяецца на ратыфікацыю пагадненьня паміж ЗША і Расеяй


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў інтэрвію тэлеканалу “Расея” выказаў спадзяваньне, што новая дамова аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў будзе ратыфікаваная амэрыканскімі заканадаўцамі ў гэтым годзе.

Абама ня выключыў, што дакумэнт можа быць ухвалены цяперашнім складам Кангрэсу да прызначаных у лістападзе новых выбараў.

8 красавіка ў Празе Прэзыдэнты ЗША і Расеі Барак Абама і Дзьмітрый Мядзведзеў падпісалі Дамову аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў, якая прадугледжвае скарачэньне ядзерных узбраеньняў прыблізна на траціну.
XS
SM
MD
LG