Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Партугаліі і Гішпаніі скасаваныя авіярэйсы



У Партугаліі і на паўночным захадзе Гішпаніі зачыненыя аэрапорты – з прычыны воблаку попелу, якое ўзьнікла ў выніку вывяржэньня ісьляндзкага вулькану. Скасаваныя больш за 100 рэйсаў у аэрапортах Партугаліі, у тым ліку і ў Лісабоне. У Гішпаніі зачыненыя 15 аэрапортаў. З прычыны большай актыўнасьці вульканаў зьмененыя маршруты шэрагу трансатлянтычных рэйсаў. У выніку, самалёты праводзяць у паветры на дзьве гадзіны больш, чым заплянавана.

Вывяржэньне вулькану ў Ісьляндыі у сярэдзіне красавіка прывяло да закрыцьця на некалькі дзён аэрапортаў у шмат якіх краінах Эўропы, у тым ліку ў Вялікай Брытаніі, Нямеччыне і Францыі. Скасаваньне авіярэйсаў прывяло да вялізных стратаў эўрапейскіх і іншых авіякампаніяў.
XS
SM
MD
LG