Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Аўганістану рыхтуецца да візыту ў ЗША


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай лічыць, што міжнароднай супольнасьці трэба яшчэ шмат зрабіць для забесьпячэньня поўнай бясьпекі і стабільнасьці ў краіне.

У артыкуле, апублікаваным у газэце Washington Post напярэдадні візыту прэзыдэнта Аўганістану ў ЗША, Карзай піша, што вялікая колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва ў выніку баявых дзеяньняў сілаў кааліцыі супраць баевікоў значна ўскладняюць дасягненьне нацыянальнай згоды.

Адносіны паміж Вашынгтонам і Кабулам ў апошні час была ахалоджаныя з прычыны сьцвярджэньняў міжнароднай супольнасьці, што аўганскія ўлады недастаткова змагаюцца з карупцыяй. Чакаецца, што візыт Карзая і ягоная заплянаваная сустрэча з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам паспрыяе паляпшэньню адносінаў.
XS
SM
MD
LG