На двары
- Цёпла, ад 17 да 24 градусаў, але месцамі дажджы з навальніцамі.
Не праходзьце міма
- У Менску адкрываецца кінафэстываль краінаў Эўразьвязу. Паказы фільмаў пазьней адбудуцца таксама ў Магілёве і Бабруйску.
Там, дзе нас няма:
- Дзень кнігі у Нямеччыне. Штогадовая акцыя праводзіцца менавіта ў дзень, калі ў 1933 годзе адбылася барбарская акцыя спаленьня нацыянал-сацыялістамі кніг, няўгодных гітлераўскаму рэжыму.
- Сьвята кветак у Азербайджане, прымеркаванае да гадавіны нараджэньня былога прэзыдэнта Гейдара Аліева.
Таксама ў гэты дзень:
- 1940 – Нямеччына акупавала Люксэмбург, Нідэрлянды і
- 1940 – пры спробе арышту гестапаўцамі ў Варшаве загінуў генэрал Булак-Булаховіч.
- 1994 – Нэльсана Мандэлу абралі прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, ён стаў першым чарнаскурым прэзыдэнтам гэтай краіны.
- 2005 – у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну пад бел-чырвона-белым сьцягам пахавалі выбітнага беларускага паэта Анатоля Сыса.
Ёсьць нагода
- Прафэсійнае сьвята банкіраў Кіргізстану ( у 1993-м годзе ў гэты дзень была ўведзеная нацыянальная валюта – кіргіскі сом).
Мінус 365
Год таму на сайце Свабоды:Цытата на памяць
Безь мяне будуць жаць
і губляць зь перасьпелых калосьсяў
залатыя зярняты
на Белую нашу зямлю,
птушкі іх падбяруць
як падзяку за жніўныя песьні,
хто ў крыле, а хто ў дзюбе
у гнёзды свае прынясуць.
Безь мяне прарастуць
у зямлю жаўруковыя гнёзды,
і, шануючы звычай,
іх жнеі сярпом абмінуць.
Анатоль Сыс (1959-2005)