Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парку Чалюскінцаў зьбяруцца майстры дуды


19 траўня на танцавальнай крытай пляцоўцы ў менскім парку Чалюскінцаў пройдзе «Дударскі фэст».


Паводле папярэдняй інфармацыі, у фэстывалі дуды возьмуць удзел самыя папулярныя гурты гэтага музычнага напрамку: «Стары Ольса», «Znich», «Litvintroll», Testamentum Terrae«, «Unia», «Кейлі Кёл», «Расалія» ды іншыя.

Імпрэза расьцягнецца ажно на чатыры гадзіны — ад 18-й да 22-й.

Арганізатары фэсту абяцаюць: той, хто набудзе квіток папярэдне, атрымае ў падарунак плякат гурту «Стары Ольса»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG