Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі рымска-каталіцкай царквы правядуць памінальную імшу ў Хатыні


Сьвятары рымска-каталіцкай царквы 8 траўня правядуць памінальную імшу ў Хатыні ў памяць аб ахвярах нацызму.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пробашча Лагойскага касьцёла сьвятога Казіміра ксяндза Паўла Слуку.

«Мы будзем маліцца аб усіх па-зьверску забітых жыхарах Хатыні, аб такіх самых ахвярах у іншых спаленых нацыстамі вёсках Беларусі, аб сьвятарах, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну, аб ўсіх, хто загінуў у гады ваеннага ліхалецьця. А таксама мы будзем маліцца аб тым, каб такія трагедыі ніколі не паўтараліся ».

Паводле ксяндза Паўла Слукі, насельніцтва вёскі Хатынь на 90% складалася з каталікоў. «І адразу пасьля той страшнай трагедыі людзі ўсталявалі на месцы вёскі тры каталіцкія крыжы, якія пазьней былі заменены на афіцыйны мэмарыял», — распавёў ён.

У набажэнстве возьмуць удзел вернікі з Лагойску, Плешчаніц ды іншых суседніх мясцовасьцяў.

У Дзень Перамогі ва ўсіх парафіях рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі за нядзельнай імшой будуць памінаць тых, хто загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Вернікі таксама будуць маліцца аб здароўі вэтэранаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG