Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі распусьцілі парлямэнт


Парлямэнт Бэльгіі прагаласаваў сёньня за самараспушчэньне. Датэрміновыя выбары прызначаныя на 13 чэрвеня, з тым каб новы ўрад быў сфармаваны перш, чым напрыканцы месяца да краіны пяройдзе старшынства ў Эўразьвязе.

Сёньняшняму кроку папярэднічаў распад кіроўнай кааліцыі з-за супярэчнасьцяў паміж яе франкамоўнымі і галяндзкамоўнымі чальцамі. Прадстаўнікі дзьвюх састаўных частак Бэльгіі - Фляндрыі і Валёніі - не маглі дамовіцца аб тым, хто мае права балятавацца на адным з выбарчых участкаў Брусэлю.
XS
SM
MD
LG