Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чартэр зь беларускімі турыстамі прызямліўся ў неспакойнай Грэцыі


Палітычная сытуацыя ў Грэцыі наўпрост адбілася на колькасьці ахвотных адпачываць на марскіх узьбярэжжах гэтай краіны. У беларускіх турыстычных фірмах кажуць, што паспрыяць актыўнасьці можа толькі адно – дэмпінгавыя, у параўнаньні зь іншымі курортамі, цэны.


У Грэцыі 5 траўня быў абвешчаны агульнанацыянальны страйк, у акцыях пратэсту па ўсёй краіне бяруць удзел дзясяткі тысяч чалавек. Напярэдадні падчас пажару ў будынку аднаго з атэнскіх банкаў, падпаленага дэманстрантамі, загінулі тры супрацоўнікі ўстановы. Цягам сутак былі зачыненыя аэрапорты, паралізаваны рух цягнікоў і паромаў.

Як паведамілі ў менскім офісе турыстычнага агенцтва "Музэнідзіс Трэвэл", якое спэцыялізуецца на арганізацыі адпачынку ў Грэцыі, хваляваньні ў буйных гарадах гэтай краіны ўнесьлі карэктывы і ў іх працу. Толькі сёньня ў Халкідыкі здолеў вылецець першы чартэр зь беларускімі турыстамі:

"Наш самалёт, які плянаваўся, сёньня раніцай нарэшце адляцеў. З-за ўчорашняга агульнагрэцкага страйку самалёт вылецець так і ня змог,
Усе падзеі толькі ў буйных гарадах адбываюцца, а нашы турысты адпачываюць на аддаленьні парадку 80-100 кілямэтраў ад Салёнікаў і Атэнаў.
але сёньня ўсё ў парадку -- прызямліўся, ніякіх пытаньняў, прынамсі сёньня ўсе працуюць. І ўвогуле трэба адзначыць, што ўсе падзеі толькі ў буйных гарадах адбываюцца, а нашы турысты адпачываюць на аддаленьні парадку 80-100 кілямэтраў ад Салёнікаў і Атэнаў. Там, на шчасьце, ніякіх хваляваньняў няма. Адзінае, што, канечне, турысты тэлефануюць да нас, турбуюцца. Але зь ліку тых, хто зараз там адпачывае, ні ў каго ніякіх няма прэтэнзіяў. Агульнае зьніжэньне актыўнасьці, на жаль, назіраецца, але тут мы нічога зрабіць ня можам".

Спадарыня Інга, прадстаўніца іншай менскай турфірмы, кажа, што адпачынак у Грэцыі лічыцца досыць дарагім. І рызыкаваць за немалыя грошы наўрад ці каму асабліва хочацца. Таму апэратары спадзяюцца, што палітычная нестабільнасьць у дзяржаве станоўча адаб'ецца на кошце пуцёвак. Але напачатку сэзону такіх прыкладаў пакуль няма:

"Там усё вымяраецца ў эўра, таму выдаткі аўтаматычна большыя. Адзінае спадзяваньне што за кошт усіх гэтых страйкаў цэны стануць
Таньней, мяркуючы на сёлетніх прапановах, ня стала.
зьніжацца. Пакуль, праўда, відавочных зьменаў не адчуваецца. Летась лёталі на Радос, дык 1600-1800 эўра на 10 начэй як было, так і засталося. Таньней, мяркуючы на сёлетніх прапановах, ня стала. Але ў мінулым годзе, калі там таксама было неспакойна, турыстаў заваблівалі тым, што ў сярэдзіне сэзону зрабілі візы бясплатнымі. То бок, за візы і яшчэ па 80-90 эўра, якія звычайна бяруць дадаткова да консульскага збору (так званыя кур'ерскія, бо візы афармляюцца ў Маскве) ніхто нічога ня браў. Усё было бясплатна".

Мая суразмоўца гэтаксама спадзяецца, што скарачэньне турыстаў прымусіць перагледзець патрабаваньні да тых, хто прыяжджае ў краіну. Па яе словах, цяперашнія ўмовы для атрыманьня візы праз грэцкую амбасаду ў Расеі для бальшыні беларусаў амаль невыканальныя:

"Мне даслалі, якія да анкеты патрабуюцца дадаткова дакумэнты. Патрабуецца даведка зь месца працы з указаньнем пасады і акладу за
Калі ў іншыя амбасады можна прадставіць дадаткова зьвесткі пра нерухомасьць, машыну і г.д., то грэкі патрабуюць чыста заробак.
мінулыя паўгода ў эквіваленце ня меней за 400 эўра на месяц. Інакш віза ня будзе адкрытая. Калі ў іншыя амбасады можна прадставіць дадаткова зьвесткі пра нерухомасьць, машыну і г.д., то грэкі патрабуюць чыста заробак. Ну а хто ў нас такую суму стабільна атрымлівае?"

2 траўня прэм'ер-міністар Грэцыі Георгіёс Папандрэу абвясьціў, што дасягнутая дамоўленасьць на крэдыту на суму 110 мільярдаў эўра з МВФ і Эўразьвязам. У абмен на фінансавую дапамогу Афіны ўзялі на сябе абавязак выканаць шэраг умоваў: у прыватнасьці, скараціць дэфіцыт бюджэту і перагледзець падатковае заканадаўства.

Аднак прафсаюзу палічылі прапанаваныя ўрадам меры выхаду з крызісу несправядлівымі, паколькі ад іх найперш пацерпяць працоўныя, а ўладальнікаў буйных кампаніяў і фінансістаў, якіх насельніцтва лічыць вінаватымі ў крызісе, яны не закрануць. У сувязі з гэтым краіну захліснула новая хваля страйкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG