Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 траўня


Belarus -- calendar, today
Belarus -- calendar, today

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАЦЯПЛЕЕ...

  • ...і абыдзецца без дажджу. Тэмпэратура 11 — 18 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • Ушанаваньне памяці пісьменьнікаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У праграме сустрэча з пісьменьнікамі-ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і ўскладаньне кветак да мэмарыяльнай дошкі зь імёнамі пісьменьнікаў, якія не вярнуліся з вайны. Мерапрыемства адбудзецца а 12-й гадзіне ў вэстыбюлі Дома літаратараў (Менск, вул. М.Фрунзэ, 5).


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:

  • У Вялікабрытаніі агучаць вынікі парлямэнцкіх выбараў, якія ўпершыню за апошнія 80 гадоў могуць зьмяніць балянс палітычных сілаў у краіне.
  • У Брусэлі саміт краінаў Эўразьвязу, якія належаць да зоны агульнай валюты эўра.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1813 нарадзіўся нямецкі кампазытар Яганэс Брамс (пам. 1897).
  • У 1840 нарадзіўся расейскі кампазытар Пётар Чайкоўскі (пам. 1893).
  • У 1915 нямецкая падводная лодка затапіла брытанскі лайнэр "Lusitania", які плыў з ЗША ў Вялікабрытанію — загінулі тады 1200 чалавек з амаль 2000, якія былі на палубе. Затапленьне пасажырскага судна выклікала вялікае абурэньне ва ўсім сьвеце і было адным з галоўных аргумэнтаў, які схіліў ЗША прыступіць да вайны ў 1917 на баку Францыі і Вялікабрытаніі.
  • У 1942 у Менску фашысты павесілі Ісая Казінца, кіраўніка гарадзкога патрыятычнага падпольля. Пасьля вайны доўгі час лічылася, што гэтае падпольле стварылі самі нямецкія акупанты – з правакацыйнымі мэтамі. Прычына такога стаўленьня была ў тым, што падпольле тое ўзьнікла ў першыя ж дні акупацыі само, без арганізацыйнага ўказаньня з Масквы. Тым ня менш, з часам ушанавалі і Казінца зь ягонымі таварышамі, зьявіліся вуліца ягонага імя і памятны знак у Цэнтральным сквэры – на месцы, дзе яго пакаралі сьмерцю ў такі самы дзень, 7 траўня.
  • У 2009 у Празе адбыўся саміт Эўразьвязу з удзелам шасьці постсавецкіх краінаў, — Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Беларусі, — на якім усе падпісалі дэклярацыю аб інаўгурацыі праграмы супрацоўніцтва пад назвай "Усходняе партнэрства".


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • 7 траўня ў Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня і сувязі. Дата, на якую прыпадае Дзень радыё, пазычаная з расейскай гісторыі. Менавіта 7 траўня 1895 году пецярбурскі прафэсар Аляксандар Папоў прадэманстраваў камісіі сваю вынаходку – "грозоотметчик". Гэта была адмысловая антэна, што фіксавала электра-магнітныя хваляваньні атмасфэры. Начальства Папова адразу зразумела стратэгічную важнасьць навуковага адкрыцьця і засакрэціла яго. Вось чаму вынаходнікам радыё ў сьвеце лічыцца італьянскі радыётэхнік Гульельма Марконі, а не ягоны калега Папоў.


МІНУС 365:

Год таму на сайце Свабоды:


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • "Я маю рэпутацыю сьціплага. Мая сьціпласьць — нішто іншае, як скрытае, але вялікае, вельмі вялікае самалюбства" — Пётар Чайкоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG