Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі і Мэркель выступілі з заявай пра эўра


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікалі да строгага захаваньня бюджэтных правілаў эўразоны. У сумеснай заяве, надрукаванай у францускім выданьні "Le Monde", лідэры заявілі, што ўсе 16 краінаў павінны ўвесьці ў дзеяньне мэханізмы для разьвязаньня крызысу, які ўзьнік у Грэцыі.

У пятніцу лідэры краінаў эўразоны зьбіраюцца на саміце ў Брусэлі, каб зацьвердзіць выратавальны пакет для Грэцыі памерам 110 мільярдаў эўра, а таксама абмеркаваць захады супраць паўтарэньня крызысу.

Сёньня эўра ўпала да самага нізкага ўзроўню адносна даляра за 14 месяцаў.
XS
SM
MD
LG