Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ня могуць скарыстаць вецер


Толькі 8 ветраўстановак для выпрацоўкі электраэнэргіі працуюць цяпер у Беларусі. Гэтую лічбу назваў сёньня ў Палаце прадстаўнікоў намесьнік міністра эканомікі краіны Анатоль Філонаў.

У той жа час у краіне выяўлена і вызначана 1840 пляцовак для ветракоў. Па плянах тут павінны выпрацоўваць штогод 1600 мэгават электраэнэргіі, а пакуль вырабляюць толькі 1,2 мэгават.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні законапраект "Аб аднаўляльных крыніцах энэргіі". Яго прадстаўляў Анатоль Філонаў.

А.Філонаў падкрэсьліў, што "ў апошні час у Беларусь імкнуцца інвэстары, гатовыя працаваць над будаўніцтвам аднаўляльных крыніц энэргіі. Але, улічваючы недасканаласьць існуючага беларускага заканадаўства ў гэтай сфэры, яны ня ў поўнай меры могуць рэалізаваць свае намеры".

Паводле Анатоля Філонава, аднаўляльныя крыніцы энэргіі ў Беларусі, уключаючы вецер, біяпаліва, драўлянае паліва і г.д., складаюць толькі 6% ад агульнай колькасьці электраэнэргіі, што значна ніжэй у параўнаньні з эўрапейскімі краінамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG