Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піратаў вязуць у Маскву


Расейскія сьледчыя заявілі, што піраты, захопленыя ў часе апэрацыі вызваленьня танкера “Маскоўскі унівэрсытэт” будуць перавезеныя ў Маскву, дзе ім прад’явяць абвінавачваньні. У міністэрстве абароны Расеі паведамляюць, што танкер вызваліў ваенны карабель “Маршал Шапашнікаў”, у часе апэрацыі была ўжытая зброя. Адзін з піратаў быў забіты, 10 узятыя ў палон. Ніхто з 23 сябраў расейскага экіпажу не пацярпеў.

Самалійскія піраты захапілі расейскі танкер, які перавозіў сырую нафту, у сераду раніцай.
XS
SM
MD
LG