Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры эўрапейскіх краінаў выказалі занепакоенасьць лёсам эўра


Лідэры эўрапейскіх краінаў выказалі занепакоенасьць лёсам эўра – пасьля таго, як у Грэцыі, якая ахопленая вострым фінансавым крызісам, узьніклі хвалі пратэста супраць скарачэньня дзяржаўных расходаў. У Афінах ходзе масавых беспарадкаў невядомыя кінулі запальваючую бомбу ў офіс аднаго з банкаў. Паводле папярэдніх дадзеных, тры чалавекі загінулі, больш як дваццаць апынуліся адрэзанымі ад выхаду ў будынку, які ахапіла полымя.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што адзіная эўрапейская валюта перажывае самы востры крызіс за ўсе адзінаццаць гадоў яе існаваньня.

Прэм’ер-міністар Фінляндыі Мацці Ванханэн выказаў меркаваньне, што прадстаўленьне Грэцыі шматмільярднай дапамогі можа і не прадухіліць пашырэньне фінансавай нестабільнасьці ў Эўропе.

Прэм’ер-міністар Францыі Франсуа Фіён заявіў, што эўра зрабіўся аб’ектам фінансавых спэкуляцыяў.

XS
SM
MD
LG