Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Дабро і зло


Удзельнічае тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі. Эфір 6 траўня 2010 году.


Вячаслаў Ракіцкі
: Для вашых былых аднавяскоўцаў паняцьце дабра было абсалютнай ісьцінай?

Валеры Мазынскі: Не. Я ня думаю, што ўвогуле такія глыбокія паняцьці як дабро і зло могуць быць абсалютнай ісьцінай. Маці мая казала звычайна: «Палка мае два канцы». А яшчэ ў нашай вёсцы пасьля вайны казалі: «Гэта табе не пры немцах на два бакі бліны мазаць». Мне здаецца, што якраз гэтыя два бакі для беларусаў найчасьцей мелі сэнс.




Дабро і зло
«Добрага ніколі не замнога»

«Зло дабра ня любіць»

«Добрае доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй»

«Ліха без дабра не бывае»

«Хто ліхога ня бачыў, той добрага шанаваць ня ўмее»

«Ад дабра дабра не шукай»

«Гора прысыпляе, а дабро абуджае»

«Добрае для добрых, а благое нам»

«На сьвеце больш зла, як дабра»

«Ліхое ніколі ня ўтоіцца»

«Зла ня кліч- яно само прыйдзе»

«Злосьць, што лёд: да цяпла жыве»

«Ні зла, ні дабра»

«За добрае добрым плаціць трэба»

«Добра тое, што забытае»

«Золата i на сьметніку блішчыць»

«Кепскае адразу відаць, а добрае ўбачыць трэба»

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG