Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афінах ў часе беспарадкаў загінулі тры чалавекі


У сталіцы Грэцыі ў ходзе масавых беспарадкаў невядомыя кінулі запальваючую бомбу ў офіс аднаго з банкаў. Паводле папярэдніх дадзеных, тры чалавекі загінулі, больш як дваццаць апынуліся адрэзанымі ад выхаду ў будынку, які ахапіла полымя.

Раней паведамлялася, што паліцыя прымяніла сьлезацечны газ супраць ўдзельнікаў дэманстрацыі, якія спрабавалі прарвацца да будынку парлямэнту.

У Грэцыі сёньня адбываецца арганізаваны прафсаюзамі ўсеагульны страйк. Яго ўдзельнікі пратэстуюць супраць ўрадавага пляну рэзкага скарачэньня дзяржаўных выдаткаў. Такое скарачэньне было асноўнай умовай прадстаўленьня Грэцыі крэдыту ў 110 мільярдаў эўра.
XS
SM
MD
LG