Паліцыя ў сталіцы Грэцыі сёньня прымяніла сьлезацечны газ супраць ўдзельнікаў дэманстрацыі, якія спрабавалі прарвацца да будынку парлямэнту.
У Грэцыі сёньня адбываецца арганізаваны прафсаюзамі ўсеагульны страйк. Яго ўдзельнікі пратэстуюць супраць ўрадавага пляну рэзкага скарачэньня дзяржаўных выдаткаў. Такое скарачэньне было асноўнай умовай прадстаўленьня Грэцыі крэдыту ў 110 мільярдаў эўра.
Сёньня ж, выступаючы ў Бундэстагу, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што ў выпадку нерэалізацыі пляну фінансавай дапамогі Грэцыі ўзьнікне пагроза стабільнасьці іншых краінаў Эўропы.