Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаравы патрабуе пакараць чыноўнікаў за непавагу да беларускай мовы


Леанід Гаравы
Леанід Гаравы

Актывіст Руху “За Свабоду” напісаў заяву ў Гарадоцкі райвыканкам, патрабуючы пакараць старшыню Гагарынскай участковай выбарчай камісіі №5 і старшыню раённай выбарчай камісіі за парушэньне заканадаўства аб мовах.

На мінулых мясцовых выбарах Леанід Гаравы быў назіральнікам на Гагарынскім выбарчым участку №5 і напісаў некалькі скаргаў наконт заўважаных парушэньняў. Усе адказы на іх актывіст атрымаў па-расейску, і лічыць гэта прыніжэньнем уласнай нацыянальнай годнасьці.

Спадар Гаравы настойвае: калі заканадаўства аб мовах у Рэспубліцы Беларусь абавязвае кіраўнікоў, супрацоўнікаў дзяржаўных органаў ведаць абедзьве дзяржаўныя мовы, то за ігнараваньне ягонага права атрымліваць адказы па-беларуску, на мове зваротаў, чыноўнікаў трэба пакараць.

Актывіст чакае адказу ад старшыні Гарадоцкага райвыканкаму Анатоля Мароза, ці прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці старшыняў выбарчых камісій.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG