Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне паставяць першы за час незалежнасьці помнік Сталіну


У Запарожжы сёньня апоўдні заплянаванае адкрыцьцё першага, за часы незалежнасьці Ўкраіны, помніка Ёсіфу Сталіну. Помнік замовіла Камуністычная партыя Ўкраіны. Актывісты плянуюць устанавіць яго насупраць будынку абласной адміністрацыі, але на тэрыторыі, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці. На помніку зьмешчана шыльда "Генэралісімусу Ёсіфу Сталіну ад удзячных нашчадкаў".

Мэр Запарожжа выказаў сваё абурэньне плянаванай акцыяй, але справа дазволу на помнік знаходзіцца ў руках раённай адміністрацыі, якая дала сваю згоду. Віцэ прэм'ер кабінэту міністраў Уладзімер Семіножанка заявіў, што цэнтральны ўрад таксама ня мае паўнамоцтваў забараняць праяву грамадзкай ініцыятывы, якая не парушае закону.

Раней суд забараніў праводзіць побач зь месцам устанаўленьня помніка акцыі пратэсту. Прадстаўнікі нацыянальна-патрыятычных арганізацыяў, аднак заявілі, што ўсё роўна прыйдуць выказаць сваё абурэньне, але без партыйнай сымболікі.
XS
SM
MD
LG