Жыцьцё Ёсіпа Броз Ціта
1
Пачаўшы з пасады кіраўніка кампартыі і ўзьняўшыся да посту прэм'ера і прэзыдэнта Югаславіі, Ціта безразьдзельна панаваў у краіне амаль чатыры дзесяцігодзьдзі.
2
Дом у Кумраўцы, паўнпчная Харватыя, дзе ў траўні 1892 году нарадзіўся Ціта.
3
Найстарэйшае фота Ціта, зробленае ў Камніку, Славенія, у 1911.
4
Ціта быў паранены ў бітве пад Суцескай на паўночным усходзе Босьніі ў траўні-чэрвені 1943. Ціта ўзначальваў партызанскі рух Югаславіі супраць нацыстоўскіх акупантаў.
5
Ціта падпісвае дэклярацыю аб заснаваньні Сацыялістычнай Фэдэрацыйнай Рэспублікі Югаславія 7 сакавіка 1945.
6
Ціта (зьлева) з брытанскім прэм'ерам Ўінстанам Чэрчылам і міністрам замежных справаў Энтані Ідэнам у 1953 годзе ў Лёндане. Ціта быў першы кіраўнік камуністычнай дзяржавы, які ступіў на брытанскую зямлю.
7
Ціта (зьлева) і дзяржсакратар ЗША Джон Фостэр Далес п'юць за мір у сьвеце 7 лістапада 1955 году на востраве Ванга ў Адрыятычным моры, дзе яны абвясьцілі пра пагадненьне аб неабходнасьці явртаньня незалежнасьці дзяржаваў Ўсходняй Эўропы.
8
Ціта (зьлева) і Нікіта Хрушчоў падчас візыту ў Дубраўнік 1 студзеня 1963.
9
Ціта пазуе для партрэта ў красавіку 1967.
10
Ціта і яго жонка Ёванка Броз. Яны ажаніліся ў 1952 годзе.
11
Ціта (зьлева), ягоная жонка (справа) і Леанід Брэжнеў падчас візыту ў Расею, 1 красавіка 1973.
12
Пахаваньне Ціта ў будынку югаслаўскага парлямэнту ў Бялградзе, 8 траўня 1980.
13
Магіла Ціта ў бялградзкім Доме Кветак.