Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС хоча ўвесьці ДНК-рэгістрацыю насельніцтва


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі разглядае магчымасьць распрацоўкі заканадаўства аб геномнай рэгістрацыі насельніцтва.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на начальніка Дзяржаўнага экспэртна-крыміналістычнага цэнтра МУС Беларусі Ўладзімера Аўсяньнікава.

"Пытаньне аб неабходнасьці распрацоўкі заканадаўства аб геномнай рэгістрацыі насельніцтва ўнесена ў Дзяржаўную праграму па барацьбе са злачыннасьцю", -- паведаміў Аўсяньнікаў.

Паводле яго словаў, "геномная рэгістрацыя насельніцтва прынятая ў шматлікіх краінах. Ва ўсім сьвеце ідуць па гэтым шляху". Пры гэтым было адзначана, што "менавіта геномная рэгістрацыя насельніцтва дапамагла ідэнтыфікаваць загіблых падчас магутнага цунамі ў Тайляндзе некалькі гадоў таму, таксама пры дапамозе ДНК-экспэртызы праводзілася ідэнтыфікацыя ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам.

Аўсяньнікаў адзначыў, што найбольш прымальным варыянтам для заканадаўства аб геномной экспэртызе можа стаць прыклад заканадаўства аб дактыляскапічнай рэгістрацыі насельніцтва, якое ўжо прынятае ў Беларусі".

У першую чаргу, геномная рэгістрацыя патрэбная для асоб, чые прафэсіі аднесены да групы рызыкі.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG