Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі адбываюцца масавыя пратэсты супраць антыкрызісных рэформаў


У Грэцыі праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць жорсткіх антыкрызісных захадаў ураду. Сёньня ў Афінах актывісты левых арганізацыяў вывесілі на Акропалі вялізны транспарант з надпісам: “Народы Эўропы, уздыміцеся!”.

У сераду прафсаюзы маюць намер правесьці агульнанацыянальны страйк.

Рэзкае скарачэньне дзяржаўных выдаткаў было галоўнай умовай прадстаўленьня Грэцыі крэдыту ў 110 мільярдаў эўра на працягу трох гадоў. Дэфіцыт бюджэту Грэцыі пагражае стабільнасьці адзінай эўрапейскай валюты эўра.
XS
SM
MD
LG