Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BP спрабуе адпампаваць нафту з Мэксыканскай затокі


Брытанскі нафтавы канцэрн British Petroleum заяўляе, што праводзіць экстранныя работы па пабудове канструкцыі, якая мае спыніць выцек нафты ў ваду з падземнай сьвідравіны ў Мэксыканскай затоцы. Гутарка вядзецца пра жалезабэтонную скрыню вышынёй 12 мэтраў і вагой 98 тон. Агрэгат мае накрыць сабой падводныя крыніцы выцеку нафты і накіроўваць яе праз трубу на карабель, які будзе дрэйфаваць на паверхні.

Прадстаўнікі кампаніі выказалі надзею, што плян спрацуе, але прызнаюць, што на такой глыбіні падобны спосаб яшчэ не выпрабоўваўся.

Затанулая нафтавая плятформа Deepwater Horizon выпампоўвала нафту на глыбіні 1 500 мэтраў з інтэнсіўнасьцю 750 тысяч літраў штодзень.
XS
SM
MD
LG