Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за вульканічнага попелу ізноў забараняюць палёты


Ірляндыя забараніла сёньня прылёты і адлёты авіярэйсаў пачынаючы ад 9:00 да 15:00 па менскім часе, з-за пагрозы новай хмары вульканічнага попелу, які насоўваецца на краіну зь Ісьляндыі.

Чыноўнікі ірляндзкага ведамства кантролю за авіяцыяй, аднак выказалі спадзяваньне, што забарона будзе зьнятая пазьней на працягу дня. Пастанова ня тычыцца транзытных пералётаў над выспай.
XS
SM
MD
LG