Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Кі Мун нагадаў ядзерным дзяржавам пра іх абавязаньні


Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун сёньня заклікаў ядзерныя дзяржавы пацьвердзіць свой намер адмовіцца ад атамнай
зброі. Пан Кі Мун выступіў на міжнароднай канфэрэнцыі ў Ню Ёрку, прысьвечанай рэалізацыі Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі. У канфэрэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі 189 дзяржаў.

Напярэдадні свайго выступу на канфэрэнцыі прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад крытыкаваў дамову, заявіўшы, што ёй
не ўдалося перашкодзіць краінам распрацоўваць ядзерныя бомбы і што Іран плянуе прапанаваць зьмяненьні ў гэты пакт. Сёньня падчас выступу Ахмадзінеджада прадстаўнікі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі пакінулі залю.
XS
SM
MD
LG