Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскім нафтапрадуктам будуць шукаць альтэрнатыву


Беларускія прадпрыемствы нафтахімічнай галіны маюць намер шукаць альтэрнатыўныя шляхі паставак асноўнай тэхналягічнай сыравіны – параксілолу. Гэта выклікана тымі ўмовамі імпарту нафтапрадуктаў з Расеі, што існуюць цяпер.


Ужываньне экспартнага мыта на параксілол, што, на думку афіцыйнага Менску, супярэчыць міжурадавым пагадненьням паміж Беларусьсю і Расеяй, выклікала павелічэньне кошту параксілола расейскай вытворчасьці на 192,2 даляры на тону або каля 20-25%. Гэтае рэчыва зьяўляецца асноўнай сыравінай для аднаго з найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў нафтахіміі - ААТ "Магілёўхімвалакно".

У выніку негатыўнага разьвіцьця сытуацыі прадпрыемства вымушанае будзе шукаць альтэрнатыўныя варыянты паставак параксілола, піша Інтэрфакс са спасылкай на прадстаўнікоў "Белнафтахіму".

У "Белнафтахіме" выказалі меркаваньне, што імпартаваць сыравіну для нафтахіміі на рынках краін Паўднёва-Усходняй Азіі і іншых рэгіёнаў будзе таньней, чым пастаўляць расейскую сыравіну па кошце, які ўлічвае 100% экспартнага мыта, нават з улікам выдаткаў па транспарціроўцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG