Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч ідзе на прэзыдэнта


Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр руху "За свабоду" Аляксанда Мілінкевіч заявіў, што будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах прэзыдэнта. Ён заявіў пра гатовасьць не толькі да выбараў, але і да вулічнага пратэсту: "Калі няма дэмакратыі на ўчастках для галасаваньня, то дэмакратыя рэалізуецца на вуліцы".


Лідэр руху "За Свабоду!" Аляксандар Мілінкевіч сабраў у гатэлі "Эўропа", журналістаў, грамадзкіх дзеячаў і палітыкаў, каб заявіць аб тым, што ён вырашыў балятавацца кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году. Палітык прадставіў тэзісы сваёй перадвыбарчай праграмы, якія насілі назву "Зробім Беларусь сапраўднай Эўропай".

Мілінкевіч пра вулічныя акцыі пасьля выбараў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00
Наўпроставы лінк


Праграма ўяўляе сабой у палітычным пляне правацэнтрысцкі погляд на разьвіцьцё краіны, у эканамічным пляне – лібэральны. Мілінкевіч выступае, у прыватнасьці, за вяртаньне да Канстытуцыі 1994 году, за далучэньне Беларусі да Эўрапейскага зьвязу, за магчымасьць продажу зямлі, за адмову ад пабудовы ўласнай АЭС, а ўзамен прапануе палітыку энэргазьберажэньня.

У замежнай палітыцы Мілінкевіч заклікае да палітыкі добрасуседзтва і падрыхтоўкі Беларусі да далучэньня да Эўразьвязу. У вайскова-палітычнай галіне ён выказаўся за нэўтральны статус Беларусі.

Сваю стратэгію Аляксандар Мілінкевіч выказаў наступным чынам: альбо ўлада сумленна праводзіць выбары, альбо народ выходзіць на дэманстрацыі пратэсту. Ён нагадаў уладзе, што было ў Румыніі і Чэхіі. Мілінкевіч таксама заявіў, што разьлічвае на падтрымку сябраў партый і ўдзельнікаў Беларускага народнага блёку, грамадзкіх арганізацый і грамадзянскай супольнасьці, і асабліва на моладзь, якая далучыцца да ягонай кампаніі.

За час усяго выступу Аляксандар Мілінкевіч толькі аднойчы ўзгадаў Аляксандра Лукашэнку, зазначыўшы, што ён прыйшоў да ўлады на хвалі барацьбы з карупцыяй, але цяпер карупцыя пануе ў грамадзтве. А таксама адказаў на пытаньне пра Зянона Пазьняка, сказаўшы, што хацеў бы, каб той вярнуўся ў Беларусь.



Тэзісы да праграмы А. Мілінкевіча. “Зробім Беларусь сапраўднай Эўропай!”


Перад тым, як агучыць свае намеры, палітык разам з жонкай Інай Кулей памаліліся ў касьцёле і ў Петрапаўлаўскай царкве.

З касьцёлу Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей накіроўваюцца на прэзэнтацыю тэзісаў


У касьцёле

Аляксандар Мілінкевіч


Аляксандар Мілінкевіч
Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні.

Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Кандыдат фізыка-матэматычных навук.

Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000).

У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000).

Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”.

У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша.

Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік.

Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2006 году.

Старшыня руху “За свабоду”.

Глядзець камэнтары (34)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG