Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране абмяркоўваюць маючы адбыцца візыт Лукашэнкі


Махмуд Ахмадзінэжад і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Махмуд Ахмадзінэжад і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Пра меркаваны візыт, як паведамляюць іранскія інфармацыйныя крыніцы, вялася гаворка на паседжаньні Іранскага інстытуту стандартаў і прамысловых дасьледаваньняў (ISIRI).

У перамовах узялі ўдзел чыноўнікі ISIRI на чале зь ягоным кіраўніком Нежамадзінам Баржэгары, а таксама амбасадар Беларусі ў Тэгеране Віктар Рыбак і некаторыя беларускія адмыслоўцы.

Як заявіў беларускі дыплямат, перамовы маюць на мэце падрыхтоўку да заплянаванага візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Тэгеран.

Амбасадар Рыбак таксама заклікаў Тэгеран дазволіць пастаўкі ў Іран беларускіх трактароў на аснове дамоўленасьцяў і пазьбегнуць другога туру выпрабаваньняў.

У сваю чаргу, кіраўніцтва ISIRI адзначыла, што Іран гатовы ліквідаваць праблемы, якія існуюць у гандлі паміж дзьвюма краінамі, і дазволіць імпарт тавараў беларускай вытворчасьці ў выпадку, калі гэтыя тавары адпавядаюць прызнаным міжнародным стандартам Эўразьвязу — такім, як ISO.

Паводле прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі, асноўныя віды беларускага экспарту ў Іран — сынтэтычныя валокны, мэталапрадукцыя, трактары, грузавыя аўтамабілі, калійныя ўгнаеньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG