Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку сапраўды была бомба


Мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг заявіў сёньня на прэс-канфэрэнцыі, што гараджанам "моцна пашанцавала" – на Таймс-сквэр была зьліквідаваная рэальная пагроза выбуху аўтамабіля, у якім сапраўды было выбуховае прыстасаваньне.

Блумбэрг распавёў журналістам, што пра падазроны аўтамабілі паведаміў па тэлефоне 911 прадавец крамы. Былі прынятыя неадкладныя меры па эвакуацыі людзей з бліжэйшых дамоў і з прылеглых вуліц. Пасьля гэтага пачаліся работы сапёраў, якія працягваліся некалькі гадзін.

Зараз сьледчыя вывучаюць відэазапісы з некалькіх відэакамэраў, якія зафіксавалі перамяшчэньне аўтамабіля з выбуховым прыстасаваньнем па горадзе і спрабуюць даведацца пра асобу кіроўцы ды месца, адкуль ён ехаў.

XS
SM
MD
LG