Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле першая першатравеньская дэманстрацыя за 33 гады


Каля ста тысяч чалавек сабраліся сёньня ў Стамбуле на першую дазволеную ўладамі дэманстрацыю з нагоды Дня працы за больш чым 30 гадоў.

Першатравеньскія мітынгі ў цэнтры гораду былі забароненыя пасьля таго, як у 1977 годзе пад час сутычак у гэты дзень сацыялістаў з паліцыяй загінула прынамсі 34 чалавекі.

Актывісты апазыцыі штогод прыходзілі на плошчу каб ушанаваць памяць ахвяраў забурэньняў, але іх разганяла паліцыя.

Сёньняшняя акцыя прайшла мірна.
XS
SM
MD
LG