Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: 30 пацярпелых ад выбуху на гіпадроме


Колькасць пацярпелых ад выбуху на гіпадроме ў Нальчыку павялічылася да 30 чалавек, паведаміла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Расеі. Адзін з параненых у выніку выбуху памёр.

Сёньня на гіпадроме ў сталіцы Кабардзіна-Балкарыі спрацавала выбуховая прылада з гадзінным мэханізмам, магутнасьцю 3-5 кіляграмаў у тратылавым эквіваленце.

Па справе аб выбуху ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле тэракт.
XS
SM
MD
LG