Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія нацболы: "Капіталізм – дзярмо"


У Менску адбылося першамайскае шэсьце актывістаў ВКПБ і незарэгістраванай філіі расейскіх нацыянал-бальшавікоў (НБП, якую узначальвае Эдуард Лімонаў, у Расеі забароненая законам за экстрэмізм). Акцыя была дазволеная менскімі ўладамі.


Калёна прайшла па маршруце Акадэмія Навук, праспэкт Незалежнасьці, вуліца Сурганава, парк Бангалёр, дзе адбыўся мітынг. Усяго ў шэсьці і мітынгу бралі удзел каля 50 актывістаў. Беларускія нацболы несьлі расьцяжку "Рабочы вазьмі сваё" і выкрыквалі лёзунгі "Капіталізм – дзярмо", "Буржуеў -- на нары, рабочых на Канары" ды іншыя. Бальшавікі сталага веку несьлі партрэты Ленана і Сталіна, чырвоныя сьцягі і расьцяжку "Толькі дыктатура пралетарыяту прывядзе да перамогі сацыялізму".

Міліцыянты прымусілі лімонаўцаў зьняць нарукаўныя павязкі з партыйнай эмблемай (чорныя серп і молат ў белым крузе на чырвоным сьцягу). Пра затрыманьні падчас акцыі невядома.

Відэа: Шэсьце нацболаў і сталіністаў-ленінцаў у Менску

Шэсьце нацболаў і камуністаў у Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:48 0:00



ФОТА










Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG