Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдыты ў Беларусі стануць таньнейшыя


Нацыянальны банк Беларусі плянуе зьнізіць стаўку рэфінансаваньня ў другім квартале бягучага году да 12% гадавых, паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі НББ са спасылкай на вынікі пашыранага пасяджэньня праўленьня Нацбанку.

”Интерфакс-запад” цытуе паведамленьне Нацбанку:

"Працэнтная палітыка будзе арыентавана на зьніжэньне агульнага ўзроўню працэнтных ставак у эканоміцы, пры ўмове забесьпячэньня фінансавай стабільнасьці. На працягу II кварталу 2010 году мяркуецца зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня да яе верхняй мяжы, прадугледжанай асноўнымі напрамкамі (12% гадавых)".

За студзень-сакавік бягучага году банкі выдалі крэдытаў эканоміцы ў беларускіх рублях і замежнай валюце на суму амаль Br21,6 трлн, што на 38% больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG