Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікала пакараць вінаватых у забойствах журналістаў


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў ўрады ўсіх краін пакараць вінаватых у забойствах журналістаў.

У мінулым годзе, паводле дадзеных Міжнароднага камітэту, у сьвеце загінулі 99 супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі. Пацьверджана, што большасьць зь іх былі забітыя за выкананьне свайго прафэсійнага абавязку. Як гаворыцца ў заяве Пан Гі Муна, беспакаранасьць разьвязвае рукі злачынцам і натхняе тых, каму ёсьць што хаваць. З часам яна карумпуе грамадзтва ў цэлым. Пасланьне генэральнага сакратара ААН апублікавана напярэдадні Сусьветнага дня свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня.
XS
SM
MD
LG