Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект Бандажэўскага разглядалі ў Кіеве


28-29 красавіка ў Кіеве прайшла міжнародная канфэрэнцыя "Жыцьцезабесьпячэньне насельніцтва, якое жыве на тэрыторыі, пацярпелай ад катастрофы на ЧАЭС, сацыяльная абарона і гуманітарная падтрымка ліквідатараў і ахвяр чарнобыльскай катастрофы".

У рэзалюцыі, якая была прынятая на канфэрэнцыі, гаворыцца, што за 24 гады пасьля Чарнобыля ўладам Беларусі, Расеі і Ўкраіны не ўдалося стварыць умовы для бясьпечнага пражываньня насельніцтва на забруджаных тэрыторыях. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

"Ужываньне прадуктаў харчаваньня з радыеактыўнымі цэзіем-137 і стронцыем-90 уяўляе галоўную небясьпеку для людзей. У асноўным за кошт радыенуклідаў на працягу многіх гадоў фарміруюцца дозы ўнутранага апраменьваньня", -- адзначаецца ў рэзалюцыі.

Яе аўтары кажуць пра рэзкае пагаршэньне стану здароўя насельніцтва. Гаворка ідзе аб "катастрафічнай" дэмаграфічнай сытуацыі ў постчарнобыльскіх раёнах, дзе сьмяротнасьць у некалькі разоў перавышае нараджальнасьць. Прычым зьніжэньне нараджальнасьці абумоўлена парушэньнем функцыянаваньня мужчынскай і жаночай рэпрадуктыўных сыстэм, а таксама паталёгіяй унутрывантробнага разьвіцьця. Найбольш цяжкая сытуацыя са здароўем склалася ў ліквідатараў катастрофы, падкрэсьліваецца ў рэзалюцыі.

Людзі, якія жывуць на забруджаных тэрыторыях, знаходзяцца "ў вельмі цяжкім становішчы з-за адсутнасьці матэрыяльнай і сацыяльнай падтрымкі з боку дзяржавы, пэрспэктыў разьвіцьця постчарнобыльскіх рэгіёнаў".

Удзельнікі канфэрэнцыі адзначаюць, што такое становішча патрабуе неадкладных дзеяньняў дзяржавы і грамадзтва па вырашэньні галоўнай праблемы - абароны здароўя грамадзян, якія жывуць на постчарнобыльскіх тэрыторыях.

Канфэрэнцыя прапанавала міжнароднай супольнасьці падтрымаць фінансаваньне праекту поўнага мэдычнага забесьпячэньня насельніцтва Іванкоўскага раёна Кіеўскай вобласьці. Праект ініцыяваны каардынацыйна-аналітычным цэнтрам "Экалогія і здароўе", які ўзначальвае доктар мэдыцынскіх навук, прафэсар Юрый Бандажэўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG