Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць арабскія краіны спрыяць міру на Блізкім Усходзе


Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заклікала арабскія краіны прапанаваць больш шырокую дапамогу палестынцам, а таксама не супрацьстаяць працэсу мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе і не пастаўляць зброю баевікам, якія задзейнічаныя ў канфлікце паміж Ізраілем і палестынцамі.

У сваім выступе перад Амэрыканскім яўрэйскім камітэтам Клінтан заявіла, што Сірыя пастаўляе зброю арганізацыі “Хізбала” ў Лібане.

Кіраўнік амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства таксама адзначыла, што Злучаныя Штаты імкнуцца прадставіць Ірану магчымасьць выбару – спыненьне ядзернай праграмы і выгоды ад нармальнага супрацоўніцтва, альбо узмацненьне ізаляцыі з яе нэгатыўнымі наступствамі.
XS
SM
MD
LG