Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штат Луізіяна пад пагрозай экалягічнай катастрофы


Нафтавая пляма з буравых установак у Мэксыканскай затоцы, як чакаецца, дасягне сёньня амэрыканскага штату Луізіяна. Губэрнатар штату абвясьціў надзвычайнае становішча і зьвярнуўся да фэдэральных уладаў з просьбай накіраваць да шасьці тысячаў байцоў нацыянальнай гвардыі для ліквідацыі магчымых наступстваў экалягічнай катастрофы.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў выкарыстаць усе даступныя рэсурсы, у тым ліку і вайсковыя, для ліквідацыі нафтавай плямы, якая дасягае памераў Ямайкі.

Пашкоджаньні на нафтавай плятформе, якая належыць брытанскай кампаніі British Petroleum, выклікалі вывяржэньне нафты ў пяць разоў большае, чым чакалася спачатку. Узьнікае небясьпека вялікіх стратаў для рыбалоўства, забруджаньня прыроды ўзьбярэжжа, а таксама пляжаў шэрагу амэрыканскіх штатаў.

Міністар нацыянальнай бясьпекі ЗША Джанэт Напалітана заявіла, што пагроза ад нафтавай плямы мае “агульнанацыянальную значнасьць.
XS
SM
MD
LG