Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы мэр Стамбулу абвінавачаны ў спробе перавароту


У Турэччыне сямі чалавекам былі выстаўленыя абвінавачаньні ў падрыхтоўцы ваеннага перавароту і спробе дыскрэдытаваць урад, паведамляе Ройтэрс. Сярод абвінавачаных - былы мэр Стамбулу Бэдрэцін Далан.

Сьледзтва па справе аб меркаваным перавароце доўжыцца з 2007-га году, калі турэцкая паліцыя знайшла шэраг тайнікоў са зброяй, што нібыта належыла змоўшчыкам. Праваабаронцы, аднак сьцьвярджаюць, што пракуратура выкарыстоўвае гэтую справу для перасьледу сэкулярыстычнай апазыцыі, якая выступае за разьдзяленьне рэлігіі і дзяржавы.

Кіроўная ў Турэччыне Партыя Справядлівасьці і Разьвіцьця зьяўляецца памяркоўна ісламісцкай.
XS
SM
MD
LG