Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытны камітэт абараняе права беларусаў на танныя аўтамабілі


Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі лічыць неабходным захаваць існуючы ў Беларусі ўзровень ўвознага мыта на аўтамабілі для фізычных асобаў.

Агенцтва БелТА цытуе намесьніка старшыні камітэту Леаніда Досава, які падчас паседжаньня круглага стала на тэму пэрспэктываў Мытнага саюзу заявіў: пазыцыя ведамства заключаецца якраз у тым, што існуючыя ўмовы ўвозу легкавога аўтатранспарту для беларускіх грамадзянаў аптымальныя. Нейкія зьмены, паводле чыноўніка, уносіць нямэтазгодна, паколькі гэта нэгатыўна закране вялікую колькасьць жыхароў Беларусі.

Нагадаем, што пытаньне уніфікацыі мыта на імпартаваныя аўтамабілі ў рамках Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану мусіць быць узгодненае да 1 ліпеня 2010 году. Адпачатку меркавалася, што памер мытных ставак будзе падвышаны да расейскага ўзроўню, а гэта аўтаматычна ўзьняло б кошт нават патрыманых аўтамабіляў у некалькі разоў. Спадар Досаў паведаміў, што цяпер вядуцца перамовы з расейскімі і казахстанскімі калегамі адносна ставак ўвозных мытных пошлінаў і беларускі бок будзе настойваць на захаваньня для сябе ранейшага фармату.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG