Краіны, у якіх адбываюцца асабліва сур’ёзныя парушэньні рэлігійнай свабоды, згаданая камісія зьмяшчае ў сьпісе краінаў, у якіх рэлігійная сытуацыя выклікае "асаблівую заклапочанасьць" (countries of particular concern). Сёлета ў гэты сьпіс трапілі 13 краінаў: Бірма, Кітай, Паўночная Карэя, Эрытрэя, Іран, Ірак, Нігерыя, Пакістан, Саудаўская Арабія, Судан, Туркмэністан, Узбэкістан і Віетнам.
Камісію USCIRF утварае прэзыдэнт ЗША разам з кіраўнікамі рэспубліканскай і дэмакратычнай партый у Сэнаце і Палаце прадстаўнікоў ЗША. Галоўнай задачай камісіі зьяўляецца выпрацоўка палітычных рэкамэндацый для прэзыдэнта, дзяржсакратара і Кангрэсу адносна рэлігійнай палітыкі Вашынгтону.