Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь чакае афіцыйнай рэакцыі на заяву Расеі пра аднаасобнае ўступленьне ў СГА


Афіцыйны Менск мае намер зьвярнуцца да Расеі па ўдакладненьне яе пазыцыі ў пытаньні фармату ўступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.


Пра гэта на брыфінгу заявіў прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

Ён адзначыў, што беларускі бок прыняў да ведама заявы першага віцэ-прэм'ера Расеі Ігара Шувалава ў СМІ. Цяпер пазыцыя будзе ўдакладненая падчас афіцыйных кантактаў. Паводле А.Савіных, заява І.Шувалава ня ёсьць афіцыйнай пазыцыяй Расеі.

"У нас ёсьць дамоўленасьць трох прэзыдэнтаў — Беларусі, Расеі і Казахстану — адносна сумеснага, узгодненага працэсу ўступленьня трох краінаў у СГА. Мы зыходзім з таго, што гэтыя дамоўленасьці захоўваюцца і могуць быць адмененыя толькі на ўзроўні прэзыдэнтаў, — сказаў А.Савіных. — Працэс гэты вельмі складаны, патрабуе гнуткасьці і розных тактычных падыходаў. У прынцыпе, мы гаворым пра ўступленьне трох краін у СГА, і важна, каб гэты працэс быў сынхранізаваны ў часе і ажыцьцяўляўся на агульных умовах".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG