Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Scorpions» прыехалі разьвітацца зь беларускімі фанамі


Менск-арэна
Менск-арэна

Сёньня ў Менск прыляцелі музыкі легендарнага рок-гурту «Scorpions», а ўжо заўтра нямецкія «скарпіёны» дадуць адзіны канцэрт у сталічнай «Менск-Арэне».


Першапачаткова канцэрт плянаваўся 20 красавіка, аднак карэктывы ў графік зрабіў ісьляндзкі вулькан, з-за якога былі скасаваныя многія авіярэйсы эўрапейскіх кампаній.

Нямецкія вэтэраны року яшчэ напачатку году абвясьцілі пра завяршэньне сваёй больш чым 40-гадовай музычнай кар’еры і выправіліся ў апошняе ўсясьветнае турнэ пад назвай «Get Your Sting And Blackout». На шчасьце для беларускіх прыхільнікаў творчасьці непатапляльнага калектыву, Менск гэтаксама значыўся ў гастрольным сьпісе.

Варта зазначыць, што «Scorpions» аднымі зь першых зь ліку заходніх рок-ідалаў прыадчынілі «жалезную заслону» у былы СССР, трапіўшы зь «ветрам пераменаў» ня толькі ў Расею, але і ў Беларусь. Сёлетні прыезд «скарпіёнаў», фанаты спадзяюцца, што ўсё ж не апошні — нягледзячы нават на абвешчаны намер музыкаў канчаткова завязаць з актыўнымі выступамі.

Гурт «Scorpions» утвораны ў 1965 годзе гітарыстам Рудольфам Шэнкерам у Гановэры. Шэнкер разам з вакалістам Кляўсам Майнэ дагэтуль застаецца візытоўкай легендарнага калектыву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG