Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі абмяркоўвае Іран з Кітаем


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі паведаміў, што сёньня ён меў "паглыбленую дыскусію" аб іранскай ядзернай праграме са сваім кітайскім калегам Ху Цзыньтао. Пра падрабязнасьці перамоваў не паведамляецца.

Міжнародная супольнасьць вядзе актыўныя перамовы аб увядзеньні чацьвертага раўнду санкцыяў супраць Ірану, у сувязі з падазрэньнямі аб ваеннай накіраванасьці яго ядзернай праграмы. Сярод чальцоў пастаяннай Рады бясьпекі ААН Кітай выказвае найменей ахвоты да санкцыяў, падкрэсьліваючы, што "дыпляматычныя сродкі яшчэ ня вычарпаныя".

Сарказі знаходзіцца ў КНР з трохдзённым візытам.
XS
SM
MD
LG