Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску патрабавалі выдачы Бакіева Кіргізстану


Спэцназаўцы разагналі акцыю актывістаў руху "Маладая Беларусь" на Кастрычніцкай плошчы.

Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка сталі на плошчы з плякатамі: "Патрабуем выдаць Бакіева Кіргізстану!" і "Не — дыктатарам ва ўсім сьвеце!", а таксама зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Хлопцаў схапілі, разарвалі плякаты і закінулі ў машыну.

Лідэр арганізацыі Артур Фінькевіч паведаміў, што затрыманых павезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG