Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тайландзе адбыліся сутыкненьні прыхільнікаў апазыцыі з паліцыяй


У навакольлі Бангкоку ў сутыкненьнях з прыхільнікамі апазыцыі забіты салдат, параненыя 10 чалавек. Паведамляецца, што вайсковец загінуў ад стрэлаў, зробленых адным з супрацоўнікаў службы бясьпекі.

Сотні так званых "чырвоных кашуляў", якія дамагаюцца адстаўкі ўраду, рушылі сёньня калёнай з цэнтру Бангкоку да ўскраіны гораду, каб правесьці там мітынг. Сілы правапарадку паспрабавалі ім перашкодзіць.
XS
SM
MD
LG