Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторык Кузьняцоў: палякаў маглі забіваць ня толькі ў Катыні


Гісторык Ігар Кузьняцоў ацаніў рашэньне кіраўніка расейскай дзяржавы апублікаваць дакумэнты па Катыні як “наступствы тых трагічных падзеяў, што адбыліся пад Смаленскам 10 красавіка, калі разьбіўся самалёт прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага”.

Электронныя вэрсіі гістарычных дакумэнтаў пра Катынь апублікаваныя на афіцыйным сайце Фэдэральнага архіўнага агенцтва (“Росархив”). Гаворка ідзе пра дакумэнты з гэтак званай “Асаблівай тэчкі нумар 1”, што захоўваліся ў закрытым архіве Палітбюро ЦК КПСС як справа асаблівай важнасьці. Рашэньне апублікаваць матэрыялы тэчкі прыняў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, паведамляе “Інтэрфакс”.

Ігар Кузьняцоў кажа, што ён не разумее, чаму дагэтуль не апублікаваны так званы “беларускі сьпіс” з імёнамі палонных афіцэраў Войска Польскага, забітых органамі НКВД у Беларусі.

Гэты дакумэнт абяцалі перадаць 7 красавіка польскаму прэм'еру Туску, але, наколькі вядома, гэтага не адбылося.

На пытаньне “Свабоды”, ці можа Беларусь прадставіць нейкія падобныя дакумэнты па катынскай справе, беларускі гісторык адзначыў:

“Наколькі я ведаю, яшчэ ў 1995 годзе, калі рабілася чарговае сьледзтва па Курапатах, быў знойдзены дакумэнт пра выдзяленьне чыгуначнага транспарту для перавозкі афіцэраў польскай арміі. І там было пазначана, адкуль этапавалі — з Горадні, Берасьця, Баранавічаў, Вялейкі. Іх было каля чатырох тысяч, я думаю, зь беларускага сьпісу. А пункт прызначэньня быў Менск. Гэта тыя дакумэнты, сьлед якіх ёсьць яшчэ ў Нацыянальным архіве”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG