Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры абароны ЗША і Ізраіля абмеркавалі іранскую ядзерную праграму


Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс заявіў, што задаволены плянамі яго ведамства ў справе супрацьдзеяньня магчымай ядзернай пагрозе з боку Ірану.

Пра гэта ён сказаў пасьля сустрэчы з міністрам абароны Ізраілю Эхудам Баракам. Стратэгія Вашынгтона ў пытаньні ядзернай праграмы Ірану спалучае дыпляматычныя спосабы і жорсткія санкцыі, заявіў Гейтс. Эхуд Барак падкрэсьліў, што дзейныя меры супраць Ірану павінны быць прынятыя яшчэ да таго, як Тэгеран авалодае ядзернай зброяй.
XS
SM
MD
LG