Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад хоча інвэстыцый 100 мільёнаў даляраў у аршанскі лён


Стратны Аршанскі льнокамбінат атрымае значную дзяржаўную падтрымку. Пра гэта сёньня заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, які кантралюе ход выкананьня прэзыдэнцкіх даручэньняў у Віцебскай вобласьці.


Паводле папярэдніх разьлікаў, памер інвэстыцыяў у пераўзбраеньне колішняга флягмана тэкстыльнай прамысловасьці можа скласьці 300 мільярдаў рублёў, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што падчас сакавіцкай паездкі ў Воршу Аляксандар Лукашэнка выказаў незадаволенасьць месцам Аршанскага гіганта на «льняной мапе». За ўзор разьвіцьця галіны кіраўнік краіны загадаў узяць Турэччыну і Кітай, якія здолелі ў гэтай сфэры падпарадкаваць сабе ледзьве не палову сьвету.

Як расказаў сёньня Сяргей Сідорскі, праект указу аб падтрымцы Аршанскага льнокамбінату мяркуецца падрыхтаваць да чэрвеня, пасьля чаго пачнецца асваеньне дзяржаўных сродкаў. Згодна з амбітнымі плянамі ўраду, цягам двух гадоў працэдура вырошчваньня і апрацоўкі льну ў Беларусі атрымае «прынцыпова новы штуршок». Як спадзяюцца чыноўнікі, куды больш якасны, чым маральна састарэлыя формы гаспадараньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG