Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ПрайдзіСвет” агучыць шорт-ліст патэнцыйных ляўрэатаў сваёй прэмі


29 красавіка ў галерэі «Ў» — прэзэнтацыя чарговага нумара інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».

Заплянаваная прысутнасьць ня толькі аўтараў і перакладчыкаў, але і судзьдзяў прэміі часопіса, заснаванай сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам. Падчас імпрэзы будуць агучаныя шорт-лісты па трох намінацыях: 1) «Проза»; 2) «Паэзія»; 3) «Публікацыі ў часопісе «ПрайдзіСвет».

Чацьвёрты нумар інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет» прысьвечаны «літаратуры маладосьці» — творам, напісаным паэтамі, празаікамі, драматургамі, якія рана кінулі пісаць (як Арцюр Рэмбо) ці дачасна пайшлі з жыцьця (як Джым Морысан ці Вільгельм Гаўф), а таксама юнацкім творам аўтараў, жыцьцё якіх не было абмежаванае адным юнацкім парывам (як Говард Філіпс Лаўкрафт ці Мэцью Грэгары Льюіс). У нумары можна знайсьці і вундэркіндаў — прыкладам, Обры Бёрдслі, і творцаў з так званага «пакаленьня калюмбаў» (Кшыштаф Каміль Бачыньскі, Тадэвуш Бароўскі, Анджэй Тшэбіньскі).

Нумар, які мае назву «Juvenes dum sumus», зьмяшчае сем разьдзелаў з новымі перакладамі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG