Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН прыняла рэзалюцыю па барацьбе зь піратамі


Савет бясьпекі ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю, прапанаваную расейскім бокам, па дадатковых мерах у барацьбе зь пірацтвам ля берагоў Самалі. Дакумэнт прадугледжвае пачатак працы па стварэньні міжнароднай судовай інстанцыі для крымінальнага перасьледу піратаў.

Паводле рэзалюцыі, Савет бясьпекі просіць генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна падрыхтаваць даклад аб магчымых мерах, уключаючы стварэньне спэцыяльных палат пры нацыянальных судах.
XS
SM
MD
LG